Долар сёння падаражэў на 770 рублёў, еўра — на 940
Рубель здаў да амерыканскай валюты на 7%.
У панядзелак, 29 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках долар умацаваўся адразу на 770 рублёў і складае 11800, курс еўра вырас на 940 рублёў — да 14380, расійскі рубель вырас з 202,5 да 206 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду, 24 снежня, долар умацаваўся на 80 рублёў і складаў 11030, расійскі рубель знізіўся з 202,5 да 202 беларускіх рублёў. Таргі па еўра не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складалі 13400 рублёў,
Нагадаем, у Нацбанку змянілася кіраўніцтва. Надзею Ермакову змяніў Павел Калавур.
Фота: ria.ru