Долар у абменніках прадаюць па 17 900, еўра — па 20 500

Беларускія банкі паднялі курсы продажу валюты яшчэ да заканчэння таргоў на біржы. Так, некаторыя банкі ўжо прадаюць долар па 17 600 і нават 17 900 рублёў. Еўра прадаюць па 20 200 — 20 500 рублёў.

На адкрыцці таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас адразу на 474 рублі — з 16 730 рублёў да 17 204.

У абменніках пачалі з'яўляцца чэргі жадаючых абмяняць беларускія рублі на долары

Таксама істотна вырас і курс еўра — на 931 рубель. Такім чынам, гэтая валюта з 18 837 павялічылася да 19 768 рублёў.

Курсы валют па пластыкавых картках (БСБ банк)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі