Домрачава адрамантавала аўтамабіль пасля дробнага ДТЗ у Мінску
Дар'я Домрачава адрамантавала аўтамабіль пасля дробнага ДТЗ у Мінску. Пра гэта яна напісала ў Instagram у каментары да фота: "Ура! Паправілі!". Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 23 ліпеня. Домрачава на аўтамабілі BMW X6, які ёй падарылі ў 2012-м, спрабавала заехаць у двор "Цэнтральнага" з боку Кастрычніцкай плошчы. Летам 2018-га там устанавілі боларды (дарожныя слупкі), і яна зачапіла адзін з іх.
Дар'я сцвярджае, што ведала пра болард на ўездзе ў двор дома і націскала "кнопку шлагбаўма", дачакалася, калі ён апусціцца, але атрымала "слупом пад капот". Паводле яе слоў, у тым доме здымала кватэру для сям'і сяброў, якія прыехалі ў госці ў Мінск. ДАІ праводзіла праверку па факце ДТЗ, тэарэтычна Дар'і Домрачавай мог пагражаць штраф.
Тое самае ДТЗ. Еўрарадыё пра яго паведаміла першым.