Домрачава атрымала “бронзу” ў мас-старце гонкі чэмпіёнаў
5 красавіка прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне распачаліся ў Маскве жаночым масавым стартам.
Дыстанцыя склала 5 колаў па 1,2 кіламетры, штрафное кола — 30 метраў.
Пераможцай гонкі стала францужанка Мары-Дарэн Абэр, на другім месцы — нарвежка Тура Бергер, а трэцяе месца дасталася беларускай біятланістцы Дар’і Домрачавай. Дар’я прайграла лідару ўсяго 6,7 секунды.
Гонка чэмпіёнаў лічыцца адным з найпрэстыжнейшых спаборніцтваў сярод біятланістаў. Кожны год яна збірае наймацнейшых спартсменаў з усяго свету па выніках сезону.