Дональд Туск анансаваў саміт пра будучыню ЕС без Вялікабрытаніі
У верасні ў Браціславе павінен адбыцца саміт Еўрасаюза, прысвечаны будучыні ЕС без Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміў старшыня Еўрасавета Дональд Туск, перадае meduza.io.
На саміт будуць запрошаныя ўсе кіраўнікі краін ЕС акрамя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
Падчас свайго выступу ў Бруселі Туск заявіў, што ЕС не стане весці перамовы з Вялікабрытаніяй пра ўмовы яе выхаду, пакуль само Злучанае Каралеўства афіцыйна не пачне гэты працэс.
27 чэрвеня Дональд Туск, Ангела Меркель і Франсуа Аланд правялі сустрэчу ў Берліне, дзе абмяркоўвалі наступствы рэферэндуму ў Вялікабрытаніі пра выхад з ЕС.