ДТЗ у Казахстане: аўтобус перавярнуўся, аб'язджаючы аварыю, 11 загінулых

tengrinews.kz
tengrinews.kz

Адзінаццаць чалавек загінулі, яшчэ 29 знаходзяцца ў шпіталі ў выніку страшнага ДТЗ на трасе Алматы — Ташкент у Жамбылскай вобласці Казахстана. Пасажырскі аўтобус з людзьмі спрабаваў аб'ехаць аварыю легкавушкі, урэзаўся ў грузавік, які ехаў наперадзе, і перакуліўся.

Восем пасажыраў аўтобуса загінулі на месцы, 32 чалавекі былі шпіталізаваны. У бальніцы памерлі яшчэ 3 чалавекі.

У аварыйна-выратавальных работах задзейнічаны каля 50 чалавек і 15 адзінак тэхнікі аператыўна-выратавальных службаў, медыцыны катастроф і паліцыі, верталёт ратавальнікаў, вайскоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі