Два беларускія праекты ўвайшлі ў спіс перспектыўных стартапаў па версіі Forbes

Адзін з адзначаных Forbes праектаў быў пераможцам стартап-конкурсу Minsk Venture Day у 2019 годзе​
Адзін з адзначаных Forbes праектаў быў пераможцам стартап-конкурсу Minsk Venture Day у 2019 годзе​

Расійскі Forbes склаў спіс "Стартапаў, за якімі трэба сачыць у 2021 годзе". У рэйтынг праектаў трапілі 8 ініцыятыў, якія паспяхова працуюць на расійскім рынку. Дзве з іх — беларускія.

У спіс перспектыўных стартапаў трапіла, у прыватнасці, праграма для здаровага засынання Loóna, створанае Сяргеем Ганчаром і Яўгенам Неўгенем.  

Праграма выйшла на платформе iOS на англійскай мове ў пачатку 2020 года. Яно прапануе карыстальніку гульні, размалёўкі, музыку і аўдыёгісторыі, якія дапамагаюць супакоіцца і хутка заснуць.

Дзякуючы Loóna Ганчар і Неўгень з партнёрамі атрымалі тытул бізнесоўцаў года на прэміі расійскай версіі часопіса GQ.

Loóna знаходзіцца ў спісе перспектыўных стартапаў Forbes на чацвёртым месцы. А на 8 месцы аказаўся праект "Аддам задарма", заснаваны Сяргеем Лепчанкавым, Сяргеем Стасіловічам і Арцёмам Арцемюком. Яго сутнасць у тым, каб даць людзям магчымасць абменьвацца рэчамі.

Для раўнацэннага абмену ў праграму ўведзена такое паняцце як "карма" — свайго роду ўнутраная валюта. Дзякуючы ёй кожны карыстальнік можа браць столькі рэчаў, колькі аддае.  Пры гэтым праграма зробленая такім чынам, што пачатковец адразу атрымлівае тры "кармы" і можа нешта забраць.

Стартап "Аддам задарма" вырас з аднайменнай групы ў сацсетках. У 2019-м ён стаў пераможцам міжнародных стартап-конкурсаў Minsk Venture Day і SeedStars. Пасля перамогі ў конкурсе Сяргей Лепчанкаў быў госцем Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі