Два грузавікі з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі затрымалі ў Расіі

Беларуская цыгарэтная кантрабанда ў Расіі / ctu.customs.gov.ru

Беларуская цыгарэтная кантрабанда ў Расіі / ctu.customs.gov.ru / ctu.customs.gov.ru

Два грузавікі з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі затрымалі расійскія мытнікі сумесна з памежнікамі ў Вяліжскім раёне Смаленскай вобласці.

У суправаджальных дакументах гаварылася, што фуры вязуць з Мінска ў Санкт-Пецярбург чахлы для аўтамабіляў, офісныя прыналежнасці, аднаразовыя мяшкі, аксэсуары для прыбіральні і ваннаў, вырабленыя ў Беларусі.

Замест заяўленых таварыў мытнікі выявілі больш за 490 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў без расійскіх акцызных марак. Груз ацэньваецца ў 600 тысяч долараў.

У Расіі за перавозку тытунёвых вырабаў без акцызных марак прадугледжваецца крымінальная адказнасць.

Беларуская цыгарэтная кантрабанда называлася адной з прычынаў таго, што Літва зачыніла два памежныя з Беларуссю пункты — Шумскас і Цвярачус. 

Два грузавікі з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі затрымалі ў Расіі
Беларуская цыгарэтная кантрабанда ў Расіі / ctu.customs.gov.ru
Два грузавікі з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі затрымалі ў Расіі
Беларуская цыгарэтная кантрабанда ў Расіі / ctu.customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі