Два палякі перавозілі мігрантаў у машыне хуткай дапамогі

Затрыманыя мігранты ў "хуткай дапамозе" / bielsk-podlaski.policja.gov.pl
Затрыманыя мігранты ў "хуткай дапамозе" / bielsk-podlaski.policja.gov.pl

Польская паліцыя затрымала двух грамадзян Польшчы, якія перавозілі мігрантаў пад выглядам хуткай дапамогі, паведамляе паліцыя Бяла-Падляскі.

Затрыманне адбылося ў чацвер, 4 лістапада. Аб падазронай машыне хуткай дапамогі паліцыі расказалі памежнікі. Калі паліцыянты заўважылі хуткую ў Бяла-Падлясцы і запатрабавалі ад кіроўцы спыніцца, той выскачыў з аўтамабіля і ўцёк. У машыне знаходзілася пяцёра грамадзян Ірака і 29-гадовы паляк.

Паліцыянты знайшлі кіроўцу машыны з дапамогай верталёта — хаваючыся, ён скокнуў у раку, а потым хаваўся ў кустах. Выявілася, што мужчына грамадзянін Польшчы. Абодвух палякаў затрымалі, ім прад'яўлена абвінавачанне ў дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы.

Адзін з іракцаў, якія знаходзіліся ў машыне хуткай дапамогі, дастаўлены ў лякарню. Астатніх паліцыя перадала памежнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі