Двое фігурантаў па "справе TUT.BY" меркавана знаходзяцца пад хатнім арыштам

Выламаныя дзверы ў пад'ездзе галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай / Еўрарадыё​
Выламаныя дзверы ў пад'ездзе галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай / Еўрарадыё​

Двое супрацоўнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" меркавана знаходзяцца пад хатнім арыштам, паведамляе TUT.BY. Гаворка ідзе пра юрыста кампаніі Кацярыну Ткачэнка і Ірыну Касцючэнка, якая раней таксама працавала ў TUT.BY юрыстам. Яны дома, але датэлефанавацца да іх у калег не атрымалася.

"З ёй нельга звязацца", — пацвердзіў сваяк адной з жанчын. У кампаніі не маюць дадзеных пра статус юрыстаў. Адвакаты таксама не могуць паведаміць ніякай інфармацыі, бо знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 

Раней паведамлялася, што пад хатнім арыштам знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Пра завядзенне крымінальнай справы дачыненні да "службовых асоб ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" стала вядома 18 траўня. Справа была заведзеная па ч. 2 арт. 243 КК РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). У той жа дзень у офіс кампаніі і дадому да шэрагу супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі, больш за 10 чалавек былі затрыманыя. Сайт заблакаваны. У рэдакцыі нагадваюць, што ў цяперашні час па "справе TUT.BY" праходзяць 15 чалавек. Большая частка з іх знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 і следчым ізалятары КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі