Двое зачэпераў пракаціліся на "Ластаўцы" ад Мінска да Оршы
Зачэпер сядзіць на счэпцы паміж вагонамі
Двое зачэпераў пракаціліся на "Ластаўцы" ад Мінска да Оршы. Калі цягнік адпраўляўся з вакзала, яны падбеглі да яго па пуцях і ўладкаваліся на счэпцы паміж вагонамі. Іх ніхто не заўважыў.
У дарозе хуткасць цягніка дасягала 140 км/г. Хлопцы цудам не загінулі.
Усё гэта адбывалася перад Новым годам. У Оршы зачэперы падзяліліся. Адзін паехаў у Віцебск, а другі вырашыў вярнуцца ў Мінск, і для гэтага ўладкаваўся на счэпцы паміж вагонамі электрычкі. На гэты раз яго заўважылі. Чыгуначнікі чакалі яго на станцыі Навасады, але ў хлопца атрымалася ўцячы.
Пазней ён апублікаваў відэа пра паездку, і праз некаторы час быў затрыманы. Цяпер іх разам з "напарнікам" аштрафуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.