Dymna Lotva: шлях праз “Пекла” да Беларусі — эфір з Чаркасавым і Манкевіч

Гурт Dymna Lotva / фота з сацсетак гурта

Гурт Dymna Lotva / фота з сацсетак гурта

Рок-музыкі ў эміграцыі сутыкнуліся з нечаканай праблемай — неабходнасцю наноў збіраць свае гурты. Бо ў некага не ўсе ўдзельнікі выехалі з краіны альбо, выехаўшы, аказаліся не ў адной краіне і адным горадзе. І не кожны з аўтараў рок-песень мог у першы час выходзіць да публікі з акустычнай гітарай. Паспрабуй адыграць пад акустыку альбо ў стылі трэш-метал, да прыкладу! Але музыкі і гурты сабралі, і рэпетыцыі аднавілі, і канцэрты ладзяць, і новыя песні запісваюць ды кліпы здымаюць. Як гурт Dymna Lotva, які днямі прэзентаваў сінгл і кліп на песню “Пекла”.

Ці лёгка было ў Варшаве пачаць наноў, вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Ці сапраўды беларусам важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі сутыкаюцца і ці лічаць патрэбным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч у 18:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі