Дыяспара ў Беластоку падала 44 заявы, каб вучыць дзяцей беларускай мове

Дыяспара падпісваецца за беларускую мову для дзяцей у Беластоку / mostmedia.io
Дыяспара падпісваецца за беларускую мову для дзяцей у Беластоку / mostmedia.io

Беларускія эмігранты ў Беластоку падалі ў мясцовыя органы адукацыі заявы на арганізацыю заняткаў беларускай мовай у школх.

Амаль за месяц збору подпісаў сабралі 44 заявы, паведамляе mostmedia.io. Падпісаць зварот маглі беларускія бацькі, якія жывуць у Польшчы і маюць дзяцей школьнага або перадшкольнага ўзросту.

Адказ чыноўнікі паабяцалі даць цягам двух тыдняў.

"Шэсць заяваў не прынялі, паколькі яны не былі падпісаныя. Але гэтыя звароты не прападуць. Іх, канешне, трэба падпісаць, і тады мы далучым іх да справы пазней", — кажа настаўніца беларускай мовы, прадстаўніца беларускай дыяспары Беластока Ганна Дар.

На сёння заняткі па беларускай мове ў Беластоку арганізаваныя толькі ў адной школе — №4. Прычым вывучаць яе там могуць дзеці беларусаў з польскім грамадзянствам.

За мінулыя два гады ў Польшчы апынулася заўважная колькасць беларусаў, якія хацелі б забяспечыць дзецям заняткі беларускай мовы. Але яны не маюць польскага грамадзянства, таму не могуць накіраваць дзяцей у беластоцкую школу №4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі