Дзеці з Сірыі прыедуць на аздараўленне ў Беларусь
Дзеці з Сірыі прыедуць на аздараўленне ў Беларусь. Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку падпісаў кіраўнік дзяржавы. Адзначаецца, што 80 дзяцей прыедуць да 14 жніўня. Палова з іх два тыдні будуць адпачываць у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, іншыя — у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Крынічка”, інфармуе партал tut.by. Адзначаецца, што рэалізацыя праекта пасадзейнічае фармаванню сяброўскіх адносін паміж беларускімі і сірыйскімі дзецьмі, умацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой.