Дзесяць рэчаў, якія здзіўляюць азербайджанцаў ў Мінску

Фота: JAMnews
Фота: JAMnews

Чаму бакінцы любяць ездзіць у Мінск? Мабыць, пачаць трэба з бязвізавага рэжыму і адносна нізкіх коштаў. Хтосьці хваліць прадукты, якія здаліся смачней, чым дома. Шмат хто кажа, што "вось у іх у Мінску парадак". JAMnews паспрабаваў высветліць у бакінцаў, чым такім асаблівым адрозніваецца Мінск ад Баку, на погляд простага турыста.

1. Людзі ў Мінску вельмі ветлівыя. Вам ніколі не нахамяць у чарзе. І, дарэчы, абавязкова адлічуць рэшту да капейкі. Зрэшты, калі вы павінны капейку, не чакайце, што вам яе "даруюць". І гэта здзіўляе бакінцаў, якія на дробязь прывыклі "махаць рукой".

2. Першае адрозненне ад Баку, якое кідаецца ў вочы  — маштабы горада. У параўнанні з утульным цэнтрам Баку, Мінск — гэта шмат, вельмі шмат хады паміж "ключавымі" кропкамі. Можа быць, менавіта з-за шырокіх вуліц падаецца, што аблокі тут заўсёды нізкія. І гэта выдатна.

3. Усюды веласіпедысты — і акуратныя веласіпедныя дарожкі, як у Галандыі. У некаторых парках у арэнду здаюцца Segway.

4. Тут неверагодна чыста. Трэба вельмі пастарацца, каб знайсці на зямлі недакурак. І той, напэўна, турысты кінулі.

5. Усюды сляды Савецкага саюза. Часам можна пабачыць, як раздзімаецца савецкі сцяг. У Азербайджане такога не ўбачыш.

Десять вещей, которые удивляют азербайджанцев в Минске

6. Вялікая колькасць страў з бульбы. У дарагіх рэстаранах і танных кафэ, пад самымі рознымі соусамі. На фота — дранікі са свіным мясам.

7. Гонар беларусаў — мясцовы транспарт. Аўтобусы, трамваі, тралейбусы — усё гэта вырабляецца тут. У метро карыстаюцца жэтонамі, а не пластыкавымі картамі. Яшчэ адна нагода для настальгіі — турнікеты.

Десять вещей, которые удивляют азербайджанцев в Минске

8. Гандлёвыя цэнтры. Яны не такія "гламурныя", як бакінскія, затое велізарныя. На фота гандлёвы цэнтр "Сталіца" — ён трохпавярховы і пабудаваны пад зямлёй.

Десять вещей, которые удивляют азербайджанцев в Минске

9. Нацыянальная бібліятэка Беларусі — неверагодны будынак, па значнасці для горада не саступае цэнтру Гейдара Аліева. Працуе з 2006 года.

10. У чым "мармуровы" Баку адназначна прайграе Мінску — дык гэта ў азеляненні. Тут паркі на кожным кроку, вялікія газоны, сам горад акружаны лясамі — мара любога бакінца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі