Дзесяць выкладчыкаў аграрнага каледжа ў Пінску трапіліся на хабарах

Дзесяць выкладчыкаў аграрнага каледжа ў Пінску трапіліся на хабарах

У Пінску пад крымінальныя справы трапілі выкладчыкі Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Па звестках аператыўнікаў, яны атрымлівалі ад студэнтаў хабар за здачу іспытаў і кантрольных. БЕЛТА ўдакладняе, што ў хабару падазраюць дзесяць выкладчыкаў. На іх пачалі 15 крымінальных спраў. Агулам настаўнікі атрымалі грошы і матэрыяльныя каштоўнасці на суму 3235 рублёў.

Некаторым ужо выставілі абвінавачванні, а іх справы накіраваныя ў суд горада Пінска і Пінскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі