Джып для "Правага сектара" назвалі ў гонар беларускага гурта Brutto (фота)

Украінскія валанцёры сабралі грошы і купілі для вайскоўцаў джып, які атрымаў назву Brutto. Еўрарадыё пацікавілася ў валанцёркі Вольгі Гальчанкі, чаму менавіта так назвалі аўтамабіль?

Гальчанка: "Гэта джып, які я купіла і які мы вырашылі назваць па назве гурта, чыя музыка зайграла на рынгтоне аднаго з людзей, які прысутнічаў пры пакупцы. Зусім выпадкова".

Паводле слоў валанцёркі, джып адправяць у Пескі ў раён Данецкага аэрапорта ў 5-ы батальён Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса "Правы сектар". Атрымае яго першая штурмавая рота. Што да лідара беларускага гурта Brutto Сяргея Міхалка (ён цяпер жыве ва Украіне), дык ён да набыцця аўтамабіля не мае ніякіх адносінаў, падкрэсліла Гальчанка.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі