Дзве БМД у Расіі разбіліся на вучэннях пры дэсантаванні: не раскрыліся парашуты

Дзве БМД у Расіі разбіліся на вучэннях пры дэсантаванні: не раскрыліся парашуты

У Арэнбургскай вобласці Расіі на вучэннях "Цэнтр-2019" пры дэсантаванні з самалётаў ІЛ-76 разбіліся дзве баявыя машыны дэсанту, паведамляе ТАСС. У абедзвюх не раскрыліся парашуты.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, экіпажаў у машынах не было, пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляе камісія камандавання ПДВ сумесна з прадстаўнікамі прамысловасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі