Дзвюхтонная пліта звалілася з МАЗа перад легкавіком (відэа)
Здарэнне адбылося днямі ў Гродне.
Чытач сайта AutoGrodno.by зняў на відэа здарэнне, якое адбылося з ім днямі ў Гродне. На вуліцы Славінскага, каля мікрараёна Альшанска на выгіне дарогі кіроўца МАЗа пайшоў на небяспечны абгон рэйсавага аўтобуса. Аднак насустрач яму таксама ішлі аўтамабілі, таму шафёр МАЗа паспяшаўся вярнуцца ў сваю паласу.
У выніку рэзкага пераходу ў іншую паласу з паўпрычэпа МАЗа саслізнула 2-тонная пліта. Яна звалілася на праезную частку, а потым з'ехала на ўзбочыну. Аўтар Відэа быў у машыне, якая ехала насустрач МАЗу і ледзь не трапіла пад гэтую пліту. Іх аддзялялі літаральна метры.
Паведамляецца, што такія пліты пры перавозцы звычайна не змацоўваюцца дадаткова, а трымаюцца адна на адной за кошт уласнай вагі.