Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны — пра таямнічую ўспышку ў небе

Успышка ў небе над Кіевам, 19 красавіка / Скрыншот з відэа
Успышка ў небе над Кіевам, 19 красавіка / Скрыншот з відэа

Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны пракаментавала таямнічую ўспышку ў небе ўвечары 19 красавіка. Мяркуецца, што беларусы і ўкраінцы сталі сведкамі падзення метэарыта з патоку Лірыд, піша hromadske.ua.

Штогод у красавіку Зямля праходзіць праз шлейф каметы Тэтчар, якая і пакідае згаданыя метэарыты, хуткія і яркія. З патоку Лірыд наша планета выйдзе 29 красавіка. Пік зорападу прыпадае на бліжэйшую пятніцу.

Яркая ўспышка ўвечары ў сераду была бачная на поўдні Беларусі і поўначы Украіны. Спачатку яе тлумачылі падзеннем спадарожніка NASA, што пасля было абвергнута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі