Дзяржаўны доўг ЗША дасягнуў рэкордных 34 трыльёнаў долараў

Пакуль дзярждоўг не кладзецца цяжкім грузам на эканоміку ЗША

Пакуль дзярждоўг не кладзецца цяжкім грузам на эканоміку ЗША / pixabay.com

Валавы дзяржаўны доўг федэральнага ўрада ЗША дасягнуў рэкорднага ўзроўню, перавысіўшы 34 трыльёны долараў. Гэта вынікае з даных, апублікаваных Міністэрствам фінансаў. Дзярждоўг перавысіў адзнаку ў $34 трыльёны на некалькі гадоў раней, чым прагназавалася да пандэміі, якая спыніла значную частку амерыканскай эканомікі, адзначае "Голас Амерыкі".

Падобна на тое, што пакуль дзярждоўг не кладзецца цяжкім грузам на эканоміку ЗША, паколькі інвестары гатовыя пазычаць грошы федэральнаму ўраду. Такое крэдытаванне дазваляе яму працягваць выдаткоўваць грошы на свае праграмы, не падвышаючы падаткі. Аднак траекторыя дзярждоўгу ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі можа прадстаўляць пагрозу для нацыянальнай бяспекі і асноўных праграм, уключаючы праграмы пенсійнага забеспячэння і медыцынскага страхавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі