Дзярждэп ЗША: у Лукашэнкі няма легітымнасці, Пуцін можа яму перадаць "сігнал"

Дзярждэп ЗША: у Лукашэнкі няма легітымнасці, Пуцін можа яму перадаць "сігнал"

Народ Беларусі адрынуў Аляксандра Лукашэнку як свайго лідара і ў яго "няма легітымнасці". Пра гэта 11 верасня на брыфінгу заявіў першы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн. Паводле яго слоў, "рэжым не працуе ў інтарэсах беларускага народу", а "выкарыстоўвае гвалт для падтрымкі сваёй улады", паведамляе ТАСС.

Бігэн падкрэсліў, што Злучаныя Штаты абмяркоўваюць з краінамі Еўропы "дадатковыя адрасныя санкцыі" ў дачыненні афіцыйнага Мінску. Яны закрануць тых чыноўнікаў ці сілавікоў у Беларусі, якія нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі. А пакуль ЗША захоўваюць ранейшыя санкцыі ў дачыненні 17 асоб, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі.

У ЗША спадзяюцца, што Масква закліча беларускага кіраўніка "саступіць волі народу", сказаў Стывен Бігэн. У Вашынгтоне чакаюць, што Уладзімір Пуцін перадасць Лукашэнку менавіта такі "сігнал". "Свабодныя і сумленныя выбары дазволяць беларускаму народу выбраць наступнага прэзідэнта Беларусі", — заявіў першы намеснік дзяржсакратара ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі