Дзяржкантроль атрымаў за год 252 скаргі на заробкі "ў канверце"
Дзяржкантроль збірае скаргі на заробкі "ў канверце" / Еўрарадыё
За 2022 год на анлайн-панэль "Скажы не заробку "ў канверце" на сайце Камітэта дзяржкантролю паступіла 252 паведамленні. Як прызнаецца прэс-служба КДК, пацвердзілася толькі 15 выпадкаў.
Летась КДК выявіў больш за 60 злачынстваў, якія датычаць заробкаў "у канвертах". Кампаніі выплацілі ў бюджэт больш за 77 тысяч рублёў.
Дарэчы, большасць скаргаў на такія заробкі Дзяржкантроль атрымаў з Мінска і Мінскай вобласці — 71,4%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.