Дзяржсакратар ЗША прыехаў з афіцыйным візітам у Пекін

Энтані Блінкен / AFP-JIJI
Энтані Блінкен / AFP-JIJI

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыехаў у Пекін. Ён стаў самым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў КНР з 2021 года — з таго часу, як у Кітай таемна прыязджаў кіраўнік ЦРУ.

Чакаецца, што падчас паездкі Блінкен сустрэнецца з кіраўніком кітайскага МЗС Цінь Ганам. Магчымая таксама размова з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Зрэшты, амерыканскія медыі падкрэсліваюць, што бакі "не чакаюць прарыву" ад візіту.

Блінкен павінен быў наведаць Кітай яшчэ ў лютым. Але паездка сарвалася праз тое, што ў паветранай прасторы ЗША быў збіты кітайскі аэрастат. Тады Вашынгтон западозрыў Пекін у шпіянажы. Зрэшты, Кітайцы ўсё адмаўлялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі