ЕАБР прагназуе рост цэн у Беларусі да канца года

Пакуль інфляцыя ў Беларусі запаволілася / Shutterstock
Пакуль інфляцыя ў Беларусі запаволілася / Shutterstock

Інфляцыя ў Беларусі патроху будзе зніжацца аж да лета, лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця, а потым цэны зноў стануць расці хутчэй.

У ЕАБР нагадваюць, што па выніках года рост коштаў у краіне склаў 12,8%. Хоць ў ліпені 2022-га, да прыкладу, інфляцыя фіксавалася на ўзроўні больш за 18% год да года. На запавольванне інфляцыі паўплывалі падзенне спажывецкага попыту і жорсткае цэнавае рэгуляванне.

"У пачатку 2023 года гадавая інфляцыя працягне зніжацца з-за захаваных эфектаў кантролю за цэнамі, стрыманага спажывецкага попыту і карэкцыйнага ўмацавання беларускага рубля да расійскага", адзначаюць эксперты ЕАБР. Яны мяркуюць, што летам гадавы ўзровень можа часова апусціцца і да 4% г/г, але да канца года рост коштаў можа зноў паскорыцца "з-за паслаблення дэзінфляцыйнага ўплыву ўнутранага попыту і цэнавага рэгулявання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі