ЕІБ і ЕБРР паабяцалі падтрымку беларускаму бізнесу ў ЕС

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт ЕІБ Вернер Хоер / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская і прэзідэнт ЕІБ Вернер Хоер / t.me/tsikhanouskaya

Кіраўнікі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця будуць працягваць падтрымліваць рэпрэсаваны беларускі бізнес, які перабраўся ў краіны ЕС. Пра гэта яны заявілі падчас сустрэчы з Святланай Ціханоўскай на палях Давоскага форуму, перадае прэс-служба палітыка.

Ціханоўская правяла асобныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вернэрам Хоерам і прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо. Раней кіраўніцтва банкаў устрымлівалася ад публічнай супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, але цяпер вырашыла наладзіць кантакт і супрацу.

Падчас сустрэч абмяркоўвалася эканамічнуя сітуацыя ў Беларусі і магчымасці выхаду краіны з рэцэсіі. Ціханоўская сказала, што яе эканамічная каманда ўжо працуе над праектамі палітычных і эканамічных рэформаў, і запрасіла банкі падтрымаць падрыхтоўку дакументаў экспертамі і экспертызай.

Кіраўнікі банкаў запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі. Яны паабяцалі падтрымку малых і сярэдніх беларускіх бізнесаў, якія пераехалі ў краіны ЕС, ратуючыся ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская адзначыла важнасць такой падтрымкі, бо гэтыя кампаніі вернуцца ў Беларусь пасля пераменаў. Яна прапанавала распрацаваць па Беларусі асобную праграму дапамогі. У прыватнасці, на сустрэчах абмяркоўваўся ўдзел ЕІБ і ЕБРР у запуску супольных з Еўракамісіяй праектаў па падтрымцы рэлакаванага беларускага бізнесу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі