Эканаміст прапанаваў уладам спосаб, як "прывабіць" у краіну інвестараў

Леў Львоўскі / Еўрарадыё
Леў Львоўскі / Еўрарадыё

Перагледзець падыход да працы з інвестарамі прапанаваў беларускім уладам старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Леў Львоўскі. Ён раіць ім па-новаму зірнуць на паказчык EBITDA  — параметр, на які глядзяць інвестары, прымаючы рашэнні, укладваць грошы ў праект ці не. Традыцыйна EBITDA — гэта прыбытак кампаніі да выплаты адсоткаў, падаткаў, амартызацыі.

Многія беларускія прадпрыемствы па гэтым паказчыку "глядзяцца не вельмі", адзначыў Львоўскі. Таму інвестары не рызыкуюць ўкладваць цяпер грошы ў Беларусь. Эканаміст прапанаваў узяць "на ўзбраенне беларусіфікаваны EBTDA-Earnings Before, Torture, Death and Arrests (прыбытак да катаванняў, смерцяў і арыштаў)".

Львоўскі перакананы, што па гэтым паказчыку "многія нашы кампаніі выглядаюць значна прывабней, а, значыць, нам лёгка ўдасца прывабіць бізнесменаў з памяццю як у залатой рыбкі".

Па выніках сямі месяцаў гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал беларускіх прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скараціліся ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем Віцебскай вобласці. Тут рост склаў менш за 2%. У цэлым жа за студзень-ліпень 2021 года аб'ём інвестыцый склаў 91,7% да аналагічнага перыяду 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі