Эканаміст: Сённяшняя сітуацыя ў Беларусі не падобная да снежня 2014-га

24 жніўня курс рубля да еўра і долара знізіўся прыкладна на 5%. Пры гэтым больш павольнае падзенне цягнулася каля 10 дзён. Прычынай эксперты называюць зніжэнне сусветных коштаў на нафту і аслабленне курсу расійскага рубля, які цягне за сабой наш. У выніку ля абменнікаў ізноў чэргі, а людзі ў іх гавораць пра тое, куды падзець рублі і што на іх набыць. Амаль як у снежні мінулага года.

Эканаміст Вадзім Іосуб супакойвае. Хоць курс рубля, відаць, будзе паніжацца далей, поўнага паўтарэння снежня 2014 года не будзе. Галоўная прычына ў новай палітыцы Нацыянальнага банка.

Іосуб: “Сітуацыя моцна адрозніваецца. Як мы памятаем, калі называць рэчы сваімі імёнамі і камісію на набыццё валюты прызнаць дэвальвацыяй, тады курс абваліўся на 30%, за адзін дзень. Гэта было вынікам таго, што Нацыянальны банк штучна ўтрымліваў курс долара. Цяпер, здаецца, ніхто не займаецца штучным утрыманнем курсу, умяшальніцтвам у курсаўтварэнне. Дзякуючы гэтаму курсы мяняюцца больш плаўна. У снежні 2014 года ў выніку разавага рэзкага абвалу людзі кінуліся ў абменнікі, у крамы. Цяпер, дзякуючы павольнаму зніжэнню курсаў, гэтага мы не бачым”.

Нацбанк Беларусі: Курс рубля штучна рэгулявацца не будзе

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі