Экс-дырэктарка "Слодычы" просіць суд апраўдаць яе, пракурор просіць 5 гадоў
19 траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска з апошнім словам выступіла Таццяна Селіх.
Яна заявіла, што ўсе абвінавачванні супраць яе надуманыя і не абгрунтаваныя. Як перадае БелаПАН, экс-дырэктарка заявіла пра неаб'ектыўнасць расследавання.
Падсудная заявіла, што толькі дбала пра якасць працы падначаленай ёй фабрыкі. Яна таксама паведаміла пра сваю "поўную самааддачу на карысць прадпрыемства". Устаноўку спецабсталявання для падслухоўвання работнікаў Селіх патлумачыла "добрымі мэтамі" — падтрыманнем дысцыпліны, барацьбой з карупцыяй.
Падчас судовых спрэчак дзяржабвінаваўца запрасіў для Селіх пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый.
У сваю чаргу абарона заявіла пра невінаватасць Селіх і папрасіла суд апраўдаць яе.
Суд над Селіх ідзе з 28 красавіка. Прысуд павінен быць абвешчаны 26 траўня.
Фота — onliner.by