Экс-кіраўніка ўрада Нагорнага Карабаха абвінавацілі ў фінансаванні тэрарызму

Рубен Варданян 

Рубен Варданян  / dtx.gov.az

Служба дзяржбяспекі Азербайджана выставіла абвінавачанні экс-кіраўніку ўрада Нагорнага Карабаха Рубену Варданяну. Яго абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму, удзеле ў дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў і незаконным перасячэнні мяжы.

У паведамленні Службы дзяржбяспекі Азербайджана гаворыцца, што Варданян у верасні 2022 года "незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Азербайджанскай Рэспублікі па-за пунктамі пропуску з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў і дыверсій і заехаў на тэрыторыю часовага пражывання расійскіх міратворцаў у карабахскім эканамічным раёне".

Нагадаем, мільярдэр Варданян з 2011 года ўваходзіў у рэйтынг найбагацейшых людзей Расіі. Увосень 2022 года ён адмовіўся ад расійскага грамадзянства і пераехаў у Нагорны Карабах, дзе атрымаў прапанову ўзначаліць урад. Гэтую пасаду ён займаў з лістапада 2022 года да 23 лютага 2023 года. Адстаўка Варданяна была адным з ключавых патрабаванняў Азербайджана для разблакавання Лачынскага калідора. Учора Варданяна затрымалі менавіта там — пры спробе выехаць разам з іншымі армянскімі ўцекачамі ў Арменію. На рашэнне суда Варданян арыштаваны.

Нагадаем, адыход армян з Нагорнага Карабаха пачаўся пасля таго, як Азербайджан 19 верасня 2023 года абвясціў аб пачатку "антытэрарыстычных мерапрыемстваў лакальнага характару" ў Нагорным Карабаху з мэтай "аднавіць канстытуцыйны лад". На раніцу чацвярга з рэгіёна выехала больш за палову жыхароў. Прэзідэнт Нагорнага Карабаха Самвел Шахраманян ужо падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі