Экс-міліцыянта Кулакоўскага адправілі на "хімію" адразу з "сутак"

Экс-міліцыянта Кулакоўскага адправілі на "хімію" адразу з "сутак"

Экс-міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі адбываць пакаранне на "хімію" проста з "сутак", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Кулакоўскага абвінавацілі ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў і прысудзілі два гады "хіміі".  

20 траўня былога міліцыянта затрымалі, склалі на яго адміністрацыйны пратакол — быццам бы за непадпарадкаванне (арт. 24.3 КаАП) і арыштавалі на 15 сутак. 

4 чэрвеня, у апошні дзень адміністрацыйнага арышту, Кулакоўскага этапавалі ў папраўчую ўстанову №7.

Падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна на наступны адрас: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7, 225136, Пружанскі раён, вёска Купліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі