Экс-палітвязень Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства

Экс-палітвязень Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў, які ваюе на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў украінскае грамадзянства. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку камандзір аднаго ў добраахвотніцкіх батальёнаў Мікола Каханіўскі.

Паводле Каханіўскага, беларус падаў дакументы ў міграцыйную службу. Затым яго выклікалі ў СБУ і запыталі, чаму ён не можа вярнуцца на радзіму. Парфянкоў патлумачыў, што ў Беларусі на яго завялі дзве справы: першую — за “нацыянальную дзейнасць”, а другую — за наёмніцтва. Украінскія спецслужбы зрабілі запыт у беларускі КДБ і інфармацыя пацвердзілася. Такім чынам, Васіль Парфянкоў стаў украінскім грамадзянінам.

У зоне АТА беларус мае пазыўны “Сябро”.

“Васіль Парфянкоў “Сябро” — фігура даволі вядомая ў Беларусі як зацяты змагар з рэжымам Лукашэнкі. Ва Украіне адзначыўся таксама як смелы і дысцыплінаваны воін. Добра ваяваў у Песках, два месяцы таму быў паранены, цяпер на рэабілітацыі”, — напісаў Каханіўскі.

Ва Украіне таксама ваююць супраць прарасійскіх баевікоў іншыя беларусы, сярод якіх яшчэ адзін экс-палітвязень — Эдуард Лобаў.

Фота: Фэйсбук

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі