Экс-прэзідэнт Малдовы, сябар Лукашэнкі, стаў падазраваным па крымінальнай справе

Экс-прэзідэнт Малдовы, сябар Лукашэнкі, стаў падазраваным па крымінальнай справе

Ігар Дадон, экс-прэзідэнт Малдовы, сябар Аляксандра Лукашэнкі, стаў падазраваным па крымінальнай справе. 29 снежня ён пабываў на допыце ў Генпракуратуры, паведамляе newsmaker.md.

Гаворка ідзе пра 2008 год, калі Дадон быў віцэ-прэм'ерам і міністрам эканомікі, і кіраваў энергетычным сектарам краіны. Тады пры імпарце электраэнергіі былі скрадзены амаль 12 мільёнаў долараў дзяржаўных грошай.

Па словах Дадона, усе, хто праходзяць па справе, знаходзяцца ў статусе падазраваных. Збягаць з краіны ён не збіраецца і гатовы супрацоўнічаць са следствам.

Ігару Дадону 46 гадоў. Ён быў прэзідэнтам Малдовы ў 2016-2020 гадах. Летась ён прайграў прэзідэнцкія выбары праеўрапейскаму кандыдату Маі Санду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі