Экс-выкладчыцу БДУ Таццяну Сініцу арыштавалі на 15 сутак
Былую выкладчыцу факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяну Сініцу арыштавалі на 15 сутак. Яе прызнаіл вінаватай у "дробным хуліганстве", паведаміў журналістам яе сын.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 19 лютага Таццяну Сініцу забралі з дому — нібыта для прафілактычнай гутаркі. У выніку яна апынулася на Акрэсціна.
У снежні 2021-га выкладчыцу звольнілі з БДУ, абвінаваціўшы ў "шматразовым парушэнні дысцыпліны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.