Палітзняволеную Ларысу Шчыракову асудзілі на 3,5 года калоніі
Ларыса Шчыракова / gp.by
Гомельскі абласны суд асудзіў былую журналістку, палітзняволеную Ларысу Шчыракову на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму, перадае Радыё "Свабода". Таксама ёй прысудзілі штраф у 3500 рублёў.
Жанчыну абвінавачвалі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
Шчыракова заявіла, што не будзе абскарджваць прысуд.
Раней жанчына супрацоўнічала з шэрагам недзяржаўных СМІ. Аднак апошнія гады яна не займалася ні журналісцкай, ні актывісцкай дзейнасцю: Шчыракова здымала фотасэты ў народных строях.
Яе затрымалі 6 снежня 2022 года. Суд над экс-журналісткай пачаўся месяц таму — 27 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.