Эксперт: Керымаў прыходзіў да Лукашэнкі з "дзіўнымі прапановамі"

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Кіраўнік EcooM у сваім каментары спыніўся не на Уладзіславе Баўмгертнеры, які трапіў за краты, а на расійскім бізнэсмене, акцыянеры "Уралкалія" Сулеймане Керымаве. Мусіенка крытыкуе метады і схемы, якімі карыстаецца Керымаў.

Следчы камітэт Беларусі зацікавіўся Сулейманам Керымавым




Эксперт нагадаў пра спробу бізнэсмена заплаціць "адкат" кіраўніку Беларусі. "Усе памятаюць, як Керымаў зрабіў "заход" да Прэзідэнта Беларусі з дзіўнымі прапановамі, гэта значыць калі ён прапаноўваў узяць грошы. Пасля атрымання адмовы ён вырашыў дзейнічаць інакш", — цытуе словы Сяргея Мусіенкі БЕЛТА.



Нагадаем, 26 жніўня стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі расследуе крымінальныя справы ў адносінах службовых асобаў Беларускай калійнай кампаніі. Яны былі распачатыя Генпракуратурай па артыкуле "Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі". Пакуль затрыманы толькі гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер, які з'яўляецца і старшынёй назіральнага савета БКК. Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі