Эксперт: ЗША больш не зацікаўлены ў Абʼяднанай Еўропе

Эксперт: ЗША больш не зацікаўлены ў Абʼяднанай Еўропе

Польскі інстытут міжнародных спраў правёў дэбаты, прысвечаныя новым выклікам замежнай палітыкі. У іх узялі ўдзел, між іншага, кіраўнік палітычнага кабінета Міністра замежных спраў Польшчы Ян Парыс, былы еўрадэпутат Павал Коваль, кіраўнік інтэрнэт-партала onet.pl Бартош Вэнглярчык.

Выглядае на тое, што перасцярогі апошніх месяцаў: ці падрыхтаваная польская замежная палітыка да новых геапалітычных выклікаў, – пад сабой мае грунт.

Па-першае, змянілася адміністрацыя ў Вашынгтоне, па-другое, ад унутраных змен не застрахаваныя нават буйныя гульцы Еўрапейскага Саюза як Францыя і Нямеччына.

Як заўважыў польскі палітык Павал Коваль, Злучаныя Штаты былі “хросным бацькам” Еўрапейскага Саюза, яны былі зацікаўленыя ў тым, каб на кантыненце была аб’яднаная Еўропа. Магчыма, сама Еўропа ўжо пра гэта і забылася, але сёння ў выніку маем дачыненне з тым, што з’явіўся такі дакумент як ліст да кіраўнікоў Еўрапейскага Саюза прэзідэнта Еўрапейскага Савета Дональда Туска (кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск у лісце да 27 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у сувязі з новымі рашэннямі амерыканскай адміністрацыі, указаў на галоўныя, на яго думку, пагрозы звязаныя з новай геапалітычнай сітуацыяй у свеце і Еўропе).

Павал Коваль лічыць, што пасля такога ліста варта рабіць сімуляцыйныя прагнозы: “розныя варыянты магчымых сцэнарыяў, адзін з якіх не выключае, што свет будзе без аб’яднанай Еўропы”. Аднак, паводле Паўла Коваля, Дональд Трамп не з’яўляецца праціўнікам Аб’яднанай Еўропы, праўда з такімі падыходамі ЕС можа проста не вытрымаць новых рэаліяў.  Таксама ў Польшчы існуе спакуса стварыць саюз Цэнтральнай і Усходняй Еўропы замест Еўрапейскага Саюзу. Няма праблемы ў тым, каб ствараць рэгіянальныя саюзы, галоўнае, удакладняе палітык, каб гэта не было адмаўленнем ад ЕС.

Журналіст Бартош Вэнглярчык жартам падкрэсліў, што інтарэс у тым жа саюзе з Венгрыяй у Польшчы можа быць толькі ў тым, каб даць Расіі магчымасць пабудаваць АЭС. Дадаўшы, што Польшча мала прысутнічае скажам у той жа Азіі, гэта можа стаць ключавым момантам. Бо па прыкладзе Нямеччыны, калі б была прысутнасць Польшчы на Блізкім Усходзе больш выразная, то гэта дазволіла б Польшчы быць у еўрапейскіх колах прыняцця стратэгічных рашэнняў. Таму варта найперш выкарыстоўваць гэты патэнцыял.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі