Эрдаган можа захаваць пасаду прэзідэнта Турцыі
Прэзідэнт Турцыі Эрдаган / AFP
Другі тур выбараў прэзідэнта пройдзе ў Турцыі 28 траўня. За пасаду прэзідэнта будуць змагацца цяперашні кіраўнік краіны Рэджэп Эрдаган і адзіны кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдараглу.
Большасць заходніх аналітыкаў лічыць, што перамогу ўсё ж атрымае Эрдаган — найперш пры дапамозе падтрымкі лідара нацыяналістычнай партыі, які публічна заклікаў падтрымаць на галасаванні цяперашняга прэзідэнта.
Праўда, разрыў паміж Эрдаганам і ягоным канкурэнтам, Кемалем Кылычдараглу, будзе мінімальны: Politico прагназуе па выніках 51% і 49% адпаведна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.