Эрдаган наведае Мінск напрыканцы ліпеня
Напрыканцы ліпеня ў Беларусь з візітам наведае прэзідэнт Турцыі. Пра гэта стала вядома з паведамлення Гандлёва-прамысловай палаты Беларусі.
“У межах візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т.Эрдагана ў Мінск адбудзецца Беларуска-Турэцкі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і турэцкіх дзелавых колаў”, — напісана ў паведамленні.
Прадстаўнікі палаты падкрэсліваюць, што час пачатку бізнес-форуму, а таксама склад дзелавой часткі турэцкай дэлегацыі ўдакладняюцца.
У турэцкім пасолстве ў Беларусі кажуць, што дэталі візіту і яго праграма знаходзіцца ў распрацоўцы.