Эрдаган святкуе перамогу

Эрдаган святкуе перамогу

Рэджэп Таіп Эрдаган святкуе перамогу. Афіцыйна абвешчана, што ён атрымаў большасць галасоў на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі. У яго 52,5%, у асноўнага саперніка Мухарэма Інджэ з апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі — 30,7%. Астатнія чатыры кандыдаты набралі ад 0,2% да 8,4%.

Аляксандр Лукашэнка ўжо павіншаваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з перамогай.

Эрдагану 64 гады. Ён быў прэм'ер-міністрам Турцыі (у 2003-2014 гадах), прэзідэнтам стаў у 2014-м. У ліпені 2016-га заявіў пра падаўленне спробы вайсковага перавароту, прайшлі масавыя арышты і "чысткі" ў дзяржаўным апараце, сілавых структурах.

На датэрміновых парламенцкіх выбарах перамагла правячая Партыя справядлівасці і развіцця, у яе 42,4%. Яе саюзнік — Партыя народнага руху — атрымала 11,1%. А гэта значыць, што яны разам атрымаюць большасць месцаў у турэцкім парламенце. Народна-рэспубліканская партыя набрала 22,7%, Добрая партыя — 10%, Партыя шчасця — 1,4%. Разам яны будуць мець толькі траціну дэпутацкіх мандатаў. У парламент прайшла яшчэ адна палітычная сіла — пракурдская Партыя дэмакратыі народаў (11,5%).

Эрдаган святкуе перамогу
Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка на архіўным здымку. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі