Эрдаган заявіў, што тавараабарот Турцыі з Беларуссю ўдасца падняць да $1 млрд

Эрдаган заявіў, што тавараабарот Турцыі з Беларуссю ўдасца падняць да $1 млрд

11 лістапада ў Беларусь прыбыў з афіцыйным візітам прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. У аэрапорце яго сустрэў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. У Палацы Незалежнасці, пасля ўрачыстай цырымоніі афіцыйнай сустрэчы, прэзідэнт Турцыі праводзіць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Эрдаган выказаў упэўненасць у тым, што Турцыі і Беларусі за кароткі час удасца не толькі спыніць зніжэнне тавараабароту, але і павялічыць яго да 1 мільярда долараў (за 8 месяцаў 2016 года ён складае 492 млн долараў). Ён адзначыў, што ў краін шмат сфер для перспектываў сумеснага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Турцыі прызнаўся, што шчаслівы наведаць Беларусь. Ён нагадаў, што яго краіна першай прызнала незалежнасць беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Беларусь і Турцыя здольныя падняцца на новую ступень у развіцці адносінаў. "У нас практычна няма палітычных рознагалоссяў, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Вельмі добрыя адносіны па дыпламатычных каналах. Так, гандлёва-эканамічныя адносіны ў нас крыху адстаюць ад нашых асабістых, міждзяржаўных адносін. Але нават у гэтай частцы таксама дынаміка станоўчая і існуе добры прагрэс".

Лукашэнка паабяцаў Эрдагану, што наша краіна заўсёды будзе прадказальная для Турцыі.

У пятніцу кіраўнікі Беларусі і Турцыі паўдзельнічаюць у адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску.

Эрдаган заявіў, што тавараабарот Турцыі з Беларуссю ўдасца падняць да $1 млрд
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі