Ермакова: калі давядзецца купляць угнаенні, рубель можа крыху абясцэніцца
Старшыня Нацбанка выказалася наконт таго, ці варта беларусам чакаць дэвальвацыі.
"Сёння ў нас няма неабходнасці дэвальваваць рубель, — цытуе словы Надзеі Ермаковай газета "СБ. Беларусь сегодня". — Хоць не выключана, што калі з'явіцца патрэба ў набыцці ўгнаенняў, запчастак да сельгастэхнікі напярэдадні пасяўной, у нейкай ступені наш рубель да долара і іншай валюты можа абясцэніцца, але вялікіх ваганняў не праглядаецца. Да 9 тысяч не павінен дарасці".
Што да дэнамінацыі, то Ермакова не выключае яе ў 2014 годзе, калі сёлета будзе дасягнуты прагноз па інфляцыі ў 12%.
Фота — bymedia.net