ЕС 8 сакавіка можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

ЕС 8 сакавіка можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі. Як піша Bloomberg са спасылкай на сваю крыніцу, яны могуць закрануць расійскія парты, суда, ваенныя тэхналогіі і фізічных асоб. Некаторыя з іх могуць быць прыняты ўжо 8 сакавіка.

ЕС таксама збіраецца ўзмацніць рэжым выканання санкцый, уведзеных раней. Гэта можа закрануць крыптавалюту, каб РФ не магла яе выкарыстоўваць для абыходу абмежавальных мер.

Еўрапейскі саюз уводзіць санкцыі ў дачыненні Расіі ў адказ на яе агрэсію супраць Украіны. Вайна працягваецца 12-ы дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі