ЕС апублікаваў поўны тэкст пагаднення аб асацыяцыі з Украінай
Ён з'явіўся на сайце знешняй службы Еўрасаюза.
Пра гэта ў Twitter напісаў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.
Нагадаем, Украіна збіралася падпісаць гэты дакумент у лістападзе 2013-га падчас віленскага саміта "Усходняга партнёрства". Аднак украінскі ўрад у апошні момант прыпыніў працэс. Прычынамі называлі складаную сітуацыю ў эканомікі краіны і страты, якая яна можа панесці з-за заключэння пагаднення аб асацыяцыі, а таксама пагаршэнне адносінаў з такім важным гандлёвым партнёрам, як Расія. У адказ прыхільнікі еўраінтэграцыі распачалі акцыі пратэсту, якія працягваюцца дагэтуль.
Як адзначае УНІАН, Кіеў разлічвае ў бліжэйшы час аднавіць кансультацыі з ЕС у справе пагаднення аб асацыяцыі.
Поўны тэкст пагаднення можна знайсці тут.
Фота — ria.ru