ЕС гатовы дапамагчы Беларусі ў барацьбе з афрыканскай чумой свінняў

Еўрапейскі Саюз падрыхтаваў спецыяльны дакумент  па сітуацыі з захворваннем у Беларусі. У ім выказваецца “глыбокая занепакоенасць” у сувязі са з’яўленнем гэтай хваробы ў Беларусі,  паведамляюць польскія СМІ.

Еўрапейскі Саюз прыняў рашэнне ўзмацніць кантроль на межах з Беларуссю. Гэта звязана з асцярогай, што інтэнсіўны транспартны рух можа паспрыяць распаўсюджванню захворвання. Еўрачыноўнікі таксама не выключаюць, што акажуць падтрымку Беларусі ў барацьбе з афрыканскай чумой. Нагадаем, што ў распаўсюдзе афрыканскай чумы свінняў абвінавацілі камбікорм.

Афрыканская чума свінняў— віруснае захворванне хатніх і дзікіх свінняў. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свінняў гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свінняў бяспечная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі