ЕС можа ўвесці санкцыі супраць Расіі ў адказ на падзеі ў Солсберы

ЕС можа ўвесці санкцыі супраць Расіі ў адказ на падзеі ў Солсберы

Савет Еўрасаюза па міжнародных справах бліжэйшым часам абмяркуе прапанову Вялікабрытаніі і Францыі прыняць правілы, якія дазволяць ўводзіць санкцыі супраць краін за выкарыстанне хімічнай зброі. Нагодай сталі падзеі ў Солсберы, дзе з дапамогай нервова-паралітычнага рэчыва атруцілі былога супрацоўнік ГРУ Расіі Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію, паведамляе Telegraph.

 У адпаведнасці з ініцыятывай Лондана і Парыжа ЕС павінен ўводзіць санкцыі супраць кіраўнікоў разведвальных ведамстваў і палітыкаў краін, якія прызнаныя адказнымі за хімічную атаку. Ім мусяць забараніць уезд у краіны ЕС, а іх рахункі — замарозіць. Паводле выдання, кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант на нарадзе з прадстаўнікамі іншых краін ЕС у Люксембургу мае намер прапанаваць таксама механізм санкцый за адказнасць дзяржаў у правядзенні кібератакаў.

 У сваю чаргу прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіў Telegraph, што абмежаванні не павінны быць звязаныя толькі з Расіяй і падзеямі ў Солсберы. Мэтай санкцыяў павінна стаць барацьба з выкарыстаннем хімічнай зброі па ўсім свеце.

Раней у жніўні Злучаныя Штаты абвясцілі пра новыя санкцыі за выкарыстанне хімічнай зброі, а першы пакет гэтых забаронаў пачаў дзейнічаць 27 жніўня.  У яго рамках была ўведзена забарона на экспарт у Расею тавараў і тэхналогій, якія адносяцца да нацыянальнай бяспекі. Калі цягам 90 дзён Масква не дасць гарантыяў, што не стане выкарыстоўваць хімічную зброю, Вашынгтон увядзе іншыя абмежаванні.

У Маскве катэгарычна адпрэчваюць усе абвінавачванні ў атручванні Скрыпалёў. Уладзімір Пуцін у пачатку кастрычніка заявіў, што былы палкоўнік ГРУ “быў здраднікам і падонкам”. Аднак пры гэтым расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што ўзнік скандал — вайна спецслужбаў. Пуцін запатрабаваў ад Вялікабрытаніі падаць доказы датычнасці Расіі да падзеяў у Солсберы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі