ЕС прыме новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Увечары 24 лютага Еўрапейскі савет запатрабуе хутка падрыхтаваць дадатковы пакета санкцый супраць беларускага рэжыму. Пра гэта піша карэспандэнт RFE/RL Рыкард Юзвяк.
Таксама ЕС рыхтуецца даць зялёны свет санкцыям супраць расійскай улады.
На такі крок еўрапейскія палітыкі пайші пасля таго, як Расія напала на Украіну. Частка баявых дзеянняў вядзецца з тэрыторыі Беларусі.
apart from giving political green light to a sanctions package on #Russia, #EUCO will tonight also call for swift preparation of a further sanctions package that will cover #Belarus
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) February 24, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.