ЕС зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

ЕС зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Еўрасаюз адрэагаваў на вынясенне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі. Днямі ў Бабруйску на смяротнае пакаранне быў асуджаны 36-гадовы Аляксандр Асіповіч, якога прызналі вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат. У заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў адзначаецца, што Еўрасаюз выказвае спачуванні родным і блізкім ахвяраў злачынстваў. Але ў той жа час "ЕС недвухсэнсоўна выступае  супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах". У Бруселі лічаць, што яно "не з'яўляецца фактарам, стрымліваючым злачыннасць, а памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, становяцца незваротнымі".

Еўрасаюз чакае, што ў Беларусі ўвядуць мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены. Як вядома, наша краіна — апошняя ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. ЕС, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі ўвесці мараторый. Напярэдадні з падобнай заявай выступіў Савет Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі