Эскалатар каля гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску дэмантуюць

Эскалатар каля гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску дэмантуюць

Эскалатар каля гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску дэмантуюць. Яго заменяць на лесвіцу. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", Шорац адказваў на пытанне аднаго з жыхароў сталіцы, калі ж запрацуе эскалатар у падземным пераходзе каля "Сталіцы". Паводле слоў старшыні Мінгарвыканкама, разглядаліся варыянты замены эскалатара, паколькі спецыялісты высветлілі, што рамонту ён не падлягае (брыль, усталяваны над ім, не абараняў належным чынам ад "негатыўных з'яваў прыроды"). Аднак для гэтага спатрэбілася б каля 800 тысяч рублёў (гэта каля 400 тысяч долараў). Таму было прынятае рашэнне замяніць эскалатар у пераходзе прыступкамі. Па словах Андрэя Шорца, цяпер распрацоўваецца неабходная дакументацыя на дэмантаж эскалатара і абсталяванне ў тым месцы лесвіцы.

Эскалатар каля гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску дэмантуюць
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі