Еўрамайдан — акцыі пратэсту ва Украіне

15 журналістаў пацярпелі ва ўкраінскай сталіцы падчас сутыкненняў пратэстоўцаў і сілавікоў. Сярод іх — адзін замежнік.

Украінскі палітык заклікаў украінцаў абараніць сваю краіну і сваю будучыню.

А "сілавікі" падцягваюць рэзервы — падраздзяленні спецыяльнага прызначэння.

Чацвёра чалавек, якія атрымалі траўмы падчас сутыкненняў уначы на вуліцы Грушэўскага, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пра гэта заявіў дэпутат апазіцыйнай партыі "Бацькаўшчына" Андрэй Паўлоўскі.

На 60-ы дзень Еўрамайдана пратэсты ў Кіеве нечакана востра радыкалізуюцца. Эксперты гавораць пра магчымасць пачатку грамадзянскай вайны.

Пра інцыдэнт з недатычнымі да масавых сутыкненняў людзьмі паведаміў украінскі 5-ы канал.

У лякарні трапілі прынамсі 24 дэманстранты. У МУС Украіны, у сваю чаргу, кажуць пра 70 пацярпелых супрацоўнікаў. 49 з іх былі шпіталізаваныя.

Акрамя таго, па звестках СМІ, яны кідалі светлашумавыя гранаты і стралялі гумовымі кулямі.